У прафесію — з матывацыяй і натхненнем. | Печать |
Новости - Лента новостей
26.04.2018 18:14

У "Настаунiцкай газеце" ад 26 красавiка 2018 г. надрукаваны артыкул пра настаунiка фізікі ДУА "Гімназія № 3 Барысава".

Не сакрэт, што бывае цяжка ўтрымаць маладога педагога на замацаваным пасля размеркавання месцы. Пасля заканадаўча вызначанага тэрміну адпрацоўкі ўсе, для каго шлях у педагогіку быў адзіным варыянтам атрымання вышэйшай адукацыі, пакідаюць прафесію. У школе застаюцца выключна тыя, каму сапраўды наканавана быць настаўнікам. І гэта правільна. Выпадковых людзей у гэтай дзейнасці быць не павінна.

Прыемна, што невыпадковыя настаўнікі ёсць. І цудоўна, што ім выпадае магчымасць працаваць у такіх школах, дзе будзе не толькі адчувацца падтрымка калег, але і знойдзецца магчымасць для рэалізацыі педагагічнага патэнцыялу...

Адзін з такіх настаўнікаў — Ягор Аляксеевіч Мандрык, выкладчык фізікі гімназіі № 3 Барысава. Пасля 2-гадовай адпрацоўкі ў гімназіі малады педагог застаўся ў гэтай жа навучальнай установе, аб чым ні разу не пашкадаваў.Якімі якасцямі павінен валодаць малады спецыяліст, каб у ім заўважылі талент і перспектывы? І, самае галоўнае, што можа ўтрымаць маладога настаўніка пасля абавязковага тэрміну адпрацоўкі ў школе? Аб гэтым і многім іншым расказвае Ягор Аляксеевіч МАНДРЫК.

 

ЧЫТАЦЬ АРТЫКУЛ ЦАЛКАМ...