Падарожжа ў гісторыю роднага горада | Печать |
Новости - Лента новостей
03.04.2018 06:33

На вясновых канікулах вучняў 7-9 класаў чакала у бібліятэцы віртуальнае падарожжа “Вуліцы Барысава расказваюць”. З вялікай цікавасцю падлеткі “вандравалі” разам з бібліятэкарам па вуліцах нашага горада, якія носяць імя Герояў Савецкага Саюза. А вуліц і завулкаў такіх у нас нямала: імёны 39-ці Герояў Савецкага Саюза і удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ўвекавечаны ў назвах вуліц. Для многіх школьнікаў стала адкрыццём, чаму прозвішчы менавіта гэтых людзей А.А.Грэчка, М.Н.Ватуцін, П.Г.Лапацін, І.А.Яраш, Пятраеў А.А. Л.Чалоўская,Толсцікаў П.Ф., і іншых носяць вуліцы нашага старажытнага горада. Затым дзяцей чакала віктарына: “Ці ведаеце вы што.... “, якая ўключала пытанні, звязаныя з гісторыяй нашага горада, з гісторыяй малой радзімы. Вучні паказалі добрае веданне гісторыі свайго краю.

IMG 5158 новый размер