“Вясёлкавы карагод” у бібліятэцы гімназіі | Печать |
Новости - Лента новостей
03.04.2018 06:20

У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы гімназіі адбылося мерапрыемства “Вясёлкавы карагод”, якое было падрыхтавана сумеснымі намаганнямі бібліятэкараў Т.Бардзілоўскай, Л.Захарэвіч і вучняў 4”Б і 4”Г” класаў (кл.кіраўнікі Скрохіна Т. А. і Мацкевіч Н. У.) Мерапрыемства праходзіла ў рамках Года малой радзімы, таму пачалося яно з чытання верша М.Пазнякова і прозы У.Ліпскага, прысвечаных малой радзіме, месцу, дзе нарадзіліся аўтары.

IMG 5137 новый размерIMG 5152 новый размерIMG 20180323 143544

 

Вясёлка - гэта сонечная ўсмешка прыроды ў блакітным, чыстым небе пасля дажджу, сімвал прыгажосці на нашай зямлі. У ходзе мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарамі ўзгадалі ўсе колеры нябеснай вясёлкі, а затым склалі вершаваную вясёлку, яркія колеры якой ззяюць вось ужо на працягу 60 гадоў і на старонках часопіса “Вясёлка”!!! Падчас літаратурнай гульні дзеці ўспаміналі словы на роднай мове, звязаныя з колерамі вясёлкі, разгадвалі загадкі, змешчаныя ў “Вясёлцы”. Зацікавілі хлопчыкаў і дзяўчынак “Школьныя парады ад “Вясёлкі”, якія складае для іх літаратурны рэдактар часопіса Васіль Дранько-Майсюк. Прыгожым дапаўненнем стала электронная прэзентацыя “Вясёлкавы карагод”, агучаная песняй “Весяліначка-сяброўка” і відэаролік сустрэчы з галоўным рэдактарам Уладзімірам Ліпскім на канале СТВ. Сюрпрызам для дзяцей з’явілася знаёмства з сайтам часопіса veselka.byНапрыканцы свята актыўныя ўдзельнікіатрымалі сувеніры колераў вясёлкі.