ДЫСТАНЦЫЙНЫ ПРАЕКТ «СТАРТАП-ФЭСТ „СПАДЧЫНА.TUT“» | Печать |
Новости - Лента новостей
24.05.2016 10:14

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у дыстанцыйным праекце «Стартап-фэст „Спадчына.tut“», накіраваным на развіццё цікавасці да прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Дыстанцыйны праект дае магчымасць вучням I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцам І–ІІ курсаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцам устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прадставіць на інтэрнет-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.by, старонках нацыянальнага адукацыйнага партала, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» гісторыка-культурную спадчыную свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.

 

У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – знаёмства з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.
Стартап-намінацыі:
o «Спадчын(а)рт-рамяство»– віртуальны альбом вырабаў беларускіх рамёстваў, якія дэманструюць непаўторнасць традыцыйнай нацыянальнай культуры (вырабы з саломкі і тканіны, цацкі, ганчарнае мастацтва, роспіс, разьба па дрэве, беларускі народны касцюм і інш.).
o «Спадчын(а)рт-дызайн» – віртуальны альбом фларыстычных работ (букетаў, кампазіцый, пано, калажаў) з разнастайных прыродных матэрыялаў (кветак, лісця, траў, ягад, пладоў, арэхаў і інш.), пры жаданні праекты могуць быць праілюстраваны цытатамі з літаратурных твораў.
o «Спадчын(а)рт-тур» – віртуальны альбом электронных або аўдыявізуальных даведнікаў, пуцевадзіцеляў па славутых мясцінах, турыстычных краязнаўчых маршрутах, музеях; тапаграфічных схем (карт) з пазначанымі прыроднымі і гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем; фота-, відэарэпартажаў аб падарожжы.
o «Спадчын(а)рт-медыя» – віртуальны альбом твораў выяўленчага мастацтва (скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інш.).
o «Фальклор.net»– віртуальны альбом фальклорна-этнаграфічных твораў, якія адлюстроўваюць жыццё, каштоўнасці, побыт беларускага народа (песні, прыпеўкі, паданні, казкі, танцы, абрады і інш.).
o «Калекцыянер.net» – віртуальны альбом эскізаў памятных марак, юбілейных манет і медалёў, прысвечаных знамянальным датам (дню нараджэння Францыска Скарыны, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, заснаванню першай беларускай бібліятэкі ў Полацку, Дню беларускага пісьменства і інш.).
o «Спадчын(а)рт-аб’ект» – віртуальны альбом праектаў ці асобных прапаноў па добраўпарадкаванні прыродных і гісторыка-культурных аб’ектаў, фота-, відэасправаздачы з апісаннем самога аб’екта ці наладжанай акцыі.
У кожнай стартап-намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных (ці медыя-) тэхналогій.
Праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца не больш чым у трох намінацыях (на выбар) на беларускай ці рускай мовах як асобнымі ўдзельнікамі, так і аўтарскімі калектывамі.
Тэрмін правядзення: май – верасень 2016 года, падвядзенне вынікаў – кастрычнік 2016 года.
Лепшыя работы ў кожнай намінацыі будуць адзначаны дыпломамі і прызамі. Усе ўдзельнікі атрымаюць электронныя сертыфікаты.
Пра час і месца ўручэння ўзнагарод будзе паведамляцца дадаткова.
Для ўдзелу ў стартап-фэсце неабходна падаць заяўку па ўсталяванай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрас Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript (з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Стартап-фэст „Спадчына.tut“»). Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.
Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметахolimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
Кантакты аргкамітэта:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236; тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна; +375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна; e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript