Мудрыя казкі малым і вялікім падказкі”:сустрэча з пісьменніцай Аленай Масла | Печать |
Новости - Лента новостей
26.04.2019 14:35

23 красавіка, у Сусветны дзень кнігіі аўтарскага права,ДУА “Гімназія №3 г.Барысава” наведаласупрацоўніца выдавецтва "Пачатковая школа" Таццяна Наханькова з прэзентацыяй новай кнігі беларускай пісьменніцыАлены Масла -"Балотныя прыгоды".Цікавінкі ад Бульбінкіі Журавінкі".Ды прыехала не адна, а з аўтарам кнігі, мудрай казачніцай Аленай Масла! На сустрэчу былі запрошаны вучні 3-х і 5-6 класаў.Трэццякласнікі з вялікім задавальненнем вялі размовуз аўтарам аб "жыцці" беларускіх балот, якім і прысвечана кніга Алены Сцяпанаўны. А на другой сустрэчы, вучні сярэдніх класаў, знаёміліся з творамі пісьменніцы, напісанымі ў папярэднія гады, якія рэкамендаваны для пазакласнага чытання, задавалі шмат пытанняу, звязаных з творчасцю спадарыні Алены, з яе казачнымі кнігамі і героямі. Алену Сцяпанаўну можна па праву назваць "мудрай казачніцай", таму што кожная з яе кніг - гэта філасофія жыцця! Вялікую цікавасць ў дзяцей выклікала знаёмства з такімі кнігамі, як "Каляды з хроснай", “Вандроўка з божымі кароўкамі”, "Таямніца закінутай хаты", "Пацучок Фэлік падарожнічае", "Першая прыгажуня", “Мяне завуць Лахнэска”, з казкай “Пакінутае дзіця”, якая з”яўляецца сапраўдным прыкладам хрысціянскай маралі. Удалым дапаўненнем сустрэчы стаў паказ мультфільма "Лагодны воўк", створанага кінастудыяй "Беларусьфільм" па аднайменнай казцы А.Масла (рэжысёр Н.Дарвіна), які атрымаў прыз па выніках XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2018",укатэгорыі "Лепшы анімацыйны фільм”.Напрыканцы сустрэчы вучні гімназіі мелі магчымасць набыць новую кнігу пісьменніцы"Балотныя прыгоды".Цікавінкі ад Бульбінкіі Журавінкі" з аўтографам ды паласавацца сушанымі журавінамі і незвычайнымі цукеркамі. Настаўнікі і вучні выказалі словы шчырай падзякі за сустрэчу і спадзяванне, што Алена Масла яшчэ не раз стане жаданым госцем у нашай установе.

58376480 2250967281820912 5072626388284997632 oIMG 2636

DSC02136 новый размерDSC02144 новый размерDSC02132 новый размер