“Дзяды і бацькі нашы мову стваралі…” | Печать |
6 день - Архив мероприятий
24.02.2020 18:51

Да Міжнароднага дня дня роднай мовы, які адзначаўся 21 студзеня, у бібілятэцы гімназіі працавала кніжная выстава “Родная мова. Кропка.Беларуская”, на якой прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя прыгожаму беларускаму слову.Сярод кніг можна назваць рарытэт - факсімільнае выданне кнігі Б.Тарашкевіча “Беларуская граматыка для школ”, якая стала важным этапам у станаўленні беларускай літаратурнай мовы ў 20-ыя гады мінулага веку.Кніга А.Зэкава “Адна сям’я - ад А да Я” прадстаўляе цікавасць для самых маленькіх чытачоў, бо дапамагае не толькі вывучаць літары беларускага алфавіту, але і вялікую колькасць слоў на беларускай мове.

55555555555555

Вучням сярэдняга школьнага ўзросту было цікава пазнаёміцца з казкай пісьменніцы А. Масла “Як з’явіўся апостраф”, якая распавядае пра дзівосны куфэрак, дзе жылі словы і як Вецер паспрыяў,таму, каб словы беларускія, зіхоткія, як зорачкі, рассыпаліся па усім белым свеце. Карыснымі для настаўнікаў і вучняў сталі кнігі А.Марціновіча “Святло чароўнага ліхтарыка”, В.Вярбілы “Багата родная ты, мова”, “Слова беларускае: з гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі”, В.Краснея “Грані слова” і іншыя. Увазе цікаўных і дапытлівых прапанавана была падборка матэрыялаў з рубрыкі “Ці ведаеце вы…?” у якіх можна было знайсці адказы на самыя нечаканыя пытанні, звязаныя з беларускім вымаўленнем.

Мова будзе жыць, пакуль на ёй размаўляюць. Дзень роднай мовы 21 студзеня – нагода, каб яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы называем нацыянальнай і матчынай.