Калі сяброўства ў радасць | Печать |
6 день - Архив мероприятий
13.02.2020 18:39

У госці да ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Экалогія душы”, завіталі героі кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр – Мама Му і Крумкач. Увогуле, яны ўжо на працягу сямі год “жывуць” у дзіцячым аддзеле Цэнтральнай бібліятэкі а сёння, дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву Цэнтральнай бібліятэкі і нашай гімназіі, з вялікім задавальненнем прынялі наша запрашэнне. Лялечныя героі прыйшлі да нас не з пустымі рукамі, яны прывезлі ажно 7 кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр, прысвечаных забаўным прыгодам Мамы Му і Крукмкача, цукеркі "Сливочная Му", ягадны кісель, ды невялічкія партрэты з выявамі вокладак кніг, героямі якіх яны з'яўляюцца. Во забавы было сёння юным гурткоўцам!!!! Спачатку дзеці чыталі ўслых адзін аднаму кнігуаб вяселых прыгодах Каровы і Крумкача, выбраную па асабістаму жаданню,потым выказвалі свае ўражанні аб прачытаным, глядзелі відэаролік "Мама Му танцуе". Інсцэніроўка гісторыі "Мама Му чытае" выклікала жывы інтарэс у другакласнікаў. Як і заўсёды, да ўдзелу фотасесіі двойчы дзяцей прасіць не патрэбна!А мне застаецца дадаць, што некалькі гадоў таму, нам з загадчыкам бібліятэкі Таццянай Бардзілоўскай, пашчасціла сустрэцца з аўтарам кнігі, Юяй Вісландэр, у горадзе Мінску, атрымаць кнігі з яе аўтографам і пачуць словы захаплення ад лялек - Мамы Му і Крумкача, якіх зваляла з воўны Таццяна Вячаславаўна.

IMG 1912IMG 1939IMG 1945IMG 1955