“Дабяруся да нябёс”: літаратурная вандроўка | Печать |
6 день - Архив мероприятий
14.10.2019 12:00

Да 95-гадовага юбілею знакамітага беларускага пісьменніка Артура Вольскага, была прымеркавана літаратурная вандроўка з вучнямі 4”Б” класа.

Разам з бібліятэкарамі Т.Бардзілоўскай і Л.Захарэвіч навучэнцы акунуліся ў шматгранны, цікавы і пазнавальны свет творчасці пісьменніка. А пачалася наша вандроўка з праслухоўвання песенькі на словы А.Вольскага “Дзед-барадзед”, якая і стварыла добры настрой у прысутных. Далей школьнікі даведаліся пра жыццёвы шлях Артура Вітальевіча, пазнаёміліся з цікавымі фактамі яго біяграфіі, а потым паглядзелі ўрывак з фільма “Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка” (1976г.), сцэнарыстам якога таксама выступіў пісьменнік-юбіляр. Чацвёракласнікі змаглі правіць свае здольнасці ў чытанні вершаў Артура Вольскага і атрымаць салодкія прызы. А напрыканцы іх чакаў яшчэ адзін прагляд мультфільма “Про кота, Васю и охотничью котовасию”(1981г)., знятага кінастудыяй “Беларусьфільм” па сцэнарыю пісьменніка. Мерапрыемства атрымалася жывым і неардынарным, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі   шмат пазітыўных уражанняў і з вялікім задавальненнем узялі кнігі А.Вольскага для чытання дамоў.

113344